Рамонт пашкоджанага моста на МКАД у раёне Лошыцы плануюць завяршыць да 1 кастрычніка, паведаміў belta.by выканаўца абавязкаў дырэктара прадпрыемства «Гораўтамост» Аляксандр Анцыпяровіч.
«Плануецца замяніць усе сем бэлек, уключна з той, што лопнула. Пасля гэтага рух па ўнутраным кальцы будзе адноўлены», – сказаў Анцыпяровіч.
1 жніўня на мосце МКАД ў раёне перасячэння Ігуменскага тракту з кальцавой правалілася праезная частка дарогі – на МКАД і прылеглых вуліцах утварыліся заторы.
Праз рамонтныя працы былі ўнесеныя змены ў схему руху грамадскага транспарту.