Моладзь з Санкт-Пецярбургу прывезла ў Беларусь «Фестываль водных ліхтарыкаў»

Горадня – другі пасля Менску горад, у якім каманда з Санкт-Пецярбургу зладзіла «Фестываль водных ліхтарыкаў».

На адзін вечар рэчку Гараднічанку ўпрыгожылі папяровыя лотасы з запаленымі знічкамі. Пад гукі рамантычнай музыкі ў парку Жылібера гарадзенцы прыходзілі з семʼямі, каб запаліць папяровы ліхтарык і пусціць яго па вадзе, загадаўшы сваё патаемнае жаданне.

Фестываль водных ліхтароў у Горадні. 24 чэрвеня 2017 г.
Фота: Васіль Малчанаў

«Мы хочам, каб людзі стасаваліся паміж сабой, знаёміліся. Мы ствараем для іх рамантычную атмасферу. Мы робім праграму невялікую, гадзінную, але і гэтага дастаткова. Людзі прыходзяць, слухаюць музыку, у іх з’яўляецца добры настрой. Мы за аб’яднанне людзей! За любоў!», – кажа Ганна, рэгіянальны менеджар праекту «Запальваем Разам».

Фота: Васіль Малчанаў

У Расеі фестываль ліхтарыкаў ладзяць ужо пяці гадоў у розных гарадах.

«Чаму прыехалі? Мы пяць гадоў робім гэты праект. Нам цікава Беларусь. Мы ўсё ж такі краіны-сябры, чаму б і не? Мы былі ў Менску. Яшчэ плануем Бабруйск, Берасце, Гомель, Магілёў і Віцебск, – дадае Ганна. – Гэтае свята вельмі любяць. Пад гукі жывой скрыпкі запускаюцца ліхтарыкі. Людзі загадваюць жаданне і ліхтарык адплывае разам з гэтым жаданнем. І жаданне збываецца, што праверана не аднойчы».

Папяровы лотас або ліхтарык са знічкай кожны ахвотны мог набыць сабе за Br 7-10. І, як абяцаў вядоўца мерапрыемства, кожнае жаданне здзейсніцца абавязкова.

Рачулка Гараднічанка аднак аказалася не самым лепшым месцам для пускання папяровых ліхтарыкаў. Многія з іх патанулі. А іншыя загараліся адзін ад аднаго. Дый і шлях ліхтарыкаў з жаданнямі быў даволі кароткі – усяго пару метраў. Наступнае мерапрыемства плануецца ў Берасці ў сярэдзіне ліпеня.

Усе фотаздымкі

Фестываль водных ліхтароў у Горадні. 24 чэрвеня 2017 г. Фота: Васіль Малчанаў

ПВ, belsat.eu

Стужка навінаў