Беларускія вытворцы каўбасаў і кумпякоў на спецыялізаванай выставе вырашылі ўзбагаціць свае стэнды мастацкім флёрам – у гонар «Года культуры».
Выстава «Прадэкспа-2016» зарганізаваная дзеля прасоўвання гандлёвых марак, перадавых тэхналогіяў вытворчасці і пошуку новых рынкаў для прадпрыемстваў.
Аднак беларускія вытворцы мясной прадукцыі вырашылі адзначыцца і сваёй «культурніцкай» скіраванасцю: тут і партрэт з выяваю Якуба Коласа ды радком «Мой родны кут, як ты мне мілы» – напісаным на сале, і кілбасная арфа з кнігаю з сала.
МЛ, belsat.eu
Фота Вячаслаў Радзіміч