Мода пачынаецца тут: другі дзень «Belarus Fashion Week»


Сотні даўганогіх прыгажунь і больш за 30 жаночых і мужчынскіх калекцый вясна-лета 2016 – у Менску праходзіць тыдзень высокай моды «Belarus Fashion Week».

Сёння свае калекцыі паказвалі маладыя дызайнеры. Пераможцамі конкурсу сталі Сабіна Алышова і Уладзімір Руцкі, якія прадставілі мужчынскую калекцыю «Шырваншахі».[/vc_column_text][vc_images_carousel images=”22187,22191,22195,22199,22203,22207,22211,22215,22219,22223,22227,22231,22235,22239,22243,22247,22251,22255″][vc_column_text]На фота – паказ латышскага брэнду Coo Culte, які прадставіў серыю гламурных строяў, у тым ліку карункавыя сукенкі ў чорным, шэрым і белым колеравым вырашэнні.

Менавіта для гэтай імпрэзы арганізатары яшчэ напачатку года зладзілі адмысловы кастынг мадэлек.

Тыдзень Моды ў БеларусіBelarus Fashion Week») – міжнароднае прафесійнае мерапрыемства, арыентаванае дзеля папулярызацыі дызайнерскага адзення «prêt-a-porter» і «prêt-a-porter de luxe» у Беларусі. Першы сезон BFW адбыўся ў Менску ўвосень 2010 года.

Чытайце таксама: Лідзія Ярмошына на «Belarus Fashion Week»

Сёлета імпрэза адбываецца па адрасе праспект Пераможцаў, 14. Расклад імпрэзаў можна паглядзець тут.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў