Моцны выбух хімічнага заводу ў Данецку



Воблака дыму і выбухная хваля сталі следствам абстрэлу завода хімічных рэактываў у Куйбышыэўскім раёне гораду. Улады высвятляюць падрабязнасці здарэння і колькасць пацярпелых.

Паводле мясцовых жыхароў, з-за моцнага выбуху павыбівала шыбы ў будынках у радыўсе некалькіх кіламетраў, а таксама часткова разбураныя шкляныя канструкцыі стадыёна «Данбас Арэна».

Як пішуць расейскія СМІ, расейскія сепаратысты пацвердзілі факт трапляння ў будынак заводу тактычнага ракетнага комплекс «Кропка-У». Украінскія сілавікі ў сваю чаргу заявілі, што не ўжываюць падобную зброю.

У інтэрнэце таксама з’явіўся відэа-фэйк выбуху.

Карыстальнікі сацсетак распаўсюдзілі відэа з абстрэлам гораду з тактычнага ракетнага комплексу. Аднак як высветлілася, ролік з’яўляецца аматарскімі здымкамі падзення ракеты «Пратон-М» у Казахстане 2 ліпеня 2013 года.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары