МНС раіць быць асцярожнымі падчас заўтрашняй спякоты


Паводле сіноптыкаў, у нядзелю максімальная тэмпература паветра ў некаторых раёнах Беларусі будзе вышэйшая за 30 градусаў. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях апублікавала шэраг рэкамендацый для насельніцтва.

МНС нагадвае, што сонца найбольш небяспечнае ад 12 да 16 гадзіны – у час найбольшай актыўнасці. Ратаўнікі заклікаюць як мага менш знаходзіцца пад наўпроставымі сонечнымі промнямі, выкарыстоўваць крэмы ад сонцы, не ўжываць алкаголь і не займацца актыўнымі відамі спорту, калі тэмпература паветра большая за 25 градусаў.

«Не купляйце харчы з рук – пры высокай тэмпературы бактэрыі размнажаюцца вельмі хутка, што можа прывесці да атручванняў», – папярэджваюць у МНС.

У групе рызыкі паводле МНС – старыя і дзеці. У гарачыя дні павялічваецца нагрузка на сардэчна-сасудзістую сістэму, а таксама магчымы цеплавы ды сонечныя ўдары.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў