МНС прагназуе, што паводка заліе 51 населены пункт


Гуканне вясны ў Вязынцы

Ад вясенніх водаў могуць пацярпець 16 раёнаў Беларусі.

Пра гэта распавёў першы намеснік начальніка ўпраўлення аварыйна-ратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацыяў МНС Андрэй Юржыц.

«У 16 раёнах і 51 населеным пункце Беларусі магчымыя падтапленні вясеннімі водамі. На дадзены момант падтопленыя тры ўчасткі дарогаў і аднаго моста. Ужо падрыхтаваныя картаграфічныя матэрыялы, узятыя на ўлік усе населеныя пункты», – адзначыў Андрэй Юржыц.

У МНС маюцца тры водныя падушкі, сфармаваныя 14 зводных атрадаў, якія могуць адкачаць ваду і хутка дабрацца да месца здарэння. На баявых дзяжурствах па ўсёй краіне штодзённа знаходзяцца 2344 асобы і 1500 адзінак пажарнай тэхнікі і ў рэзерве яшчэ тысяча, якія дзень і ноч нясуць службу.

«Службы ўзаемадзеяння і аварыйныя брыгады гатовыя да ўсіх экстраных сітуацыяў. Калі нейкі населены пункт будзе адрэзаны вадой, арганізуецца падвоз прадуктаў харчавання. У нас наладжанае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі службамі па надзвычайных сітуацыях Украіны ды Расеі. Пры павышэнні ўзроўню рэк мы гатовыя да імгненнага рэагавання», – заўважыў Андрэй Юржыц.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў