Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў пра беларускіх працоўных: «Рабства ў XXI стагоддзі»


Генсек арганізацыі Шаран Бароў шакаваная дыскрымінацыяй прафсаюзаў у Беларусі.

Кіраўніца Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП) Шаран Бароў шакаваная фактамі пагаршэння дыскрымінацыі ў стасунку да свабодных прафсаюзаў. Пра гэта яна распавяла журналісту БелаПАН пасля сустрэчы з актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў, што адбылася 15 верасня ў Менску.

«Я была здзіўленая наступствамі дэкрэта N9, які тычацца фактычна прымусовай працы. Я працую ў многіх праблемных рэгіёнах, у тым ліку ў краінах Персідскага заліва, дзе існуюць сур’ёзныя праблемы ў плане дыялогу з уладамі, але рабства ў XXI стагоддзі – такое нават там мала дзе сустрэнеш», -заявіла Шаран Бароў.

16 верасня кіраўніца МКП сустракаецца з намеснікам міністра замежных справаў Беларусі Валянцінам Рыбаковым і намеснікам міністра працы і сацабароны Ігарам Старавойтавым.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў