Мітрапаліт Павел блаславіў беларускіх гандбалістаў перад Еўра-2018


Зборная Беларусі па гандболе наведала Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа, дзе сустрэлася з мітрапалітам Паўлам.

У прысутнасці трэнераў і кіраўніка Беларускай федэрацыі гандболу Уладзімір Канаплёва мітрапаліт Павел пажадаў поспехаў і блаславіў гандбалістаў перад чэмпіянатам Еўропы-2018, які адбудзецца ў Харватыі.

Мітрапаліт Павел адзначыў, што беларускія спартоўцы адрозніваюцца высакароднасцю, сілай духу, вялікай самааддачай, годнасцю і павагай да спартоўцаў з іншых краінаў.

Зборная Беларусі на Еўра-2018 выступіць у групе B, супернікі нашай каманды – Францыя, Нарвегія ды Аўстрыя. Турнір пройдзе з 12 па 28 студзеня.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Прэс-служба Беларускай федэрацыі гандболу

Стужка навінаў