Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел заклікаў «ігнараваць і не хадзіць на Мацільду»

video

Такое меркаванне Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі выказаў у інтэрв’ю афіцыйнаму парталу БПЦ.

Мітрапаліт распавёў, што паглядзеў некалькі ролікаў у інтэрнэце, і ў яго «склалася вельмі непрыемнае ўражанне».

Ён адзначыў, што яму незразумелая задума фільма «Мацільда».

«Навошта і для чаго ён ствараўся? А вынік яго стварэння ўсім відавочны. Ён падзяліў наша грамадства, пасеяў смуту ў сэрцах шмат якіх людзей, выклікаў хвалю абурэння ў тых, для каго імператар Мікалай Другі – пакутнік», – сказаў мітрапаліт Павел, адзначыўшы, што імператар – святы, і памяць аб ім «святая для ўсіх праваслаўных хрысціянаў».

Мітрапаліт нагадаў, што царква не можа забараніць паказ фільма.

«Ніякай агрэсіі з боку вернікаў не павінна быць. Проста не хадзіце на гэты фільм», – сказаў ён.

Мітрапаліт не ўпершыню крытыкуе стужку.

У Беларусі «Мацільду» пачнуць паказваць з 26 кастрычніка. Стужка стала скандальнай яшчэ да выхаду. У фільме распавядаецца гісторыя кахання вядомай рускай балерыны Мацільды Кшэсінскай і імператара Мікалая II.

ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары