Мітрапаліт Іларыён параіў прыхільнікам Сталіна ацверазіцца


З крытыкай сталінізму і сталінскіх рэпрэсіяў прадстаўнік Маскоўскага патрыярхату выступіў у праграме «Познер» («Первый канал»).

З крытыкай сталінізму і сталінскіх рэпрэсіяў прадстаўнік Маскоўскага патрыярхату выступіў у праграме «Познер» («Первый канал»).

«Я думаю, што для таго, каб камусьці ацверазіцца, трэба з’ездзіць на Бутаўскі палігон на ўскраіну Масквы. Там ёсць музей, фатаграфіі людзей, там распавядаюць што адбывалася: кожны дзень прывозілі і расстрэльвалі па 200 – 300 – 400 чалавек. Там былі 15-16-гадовыя дзеці. За што іх расстралялі?» – нагадаў Іларыён.

Апошнім часам адразу ў некалькіх расейскіх гарадах паўсталі ініцыятыўныя групы для ўсталявання помнікаў Сталіну. Такія захады робяцца ў Краснаярску і Сочы.

Сёлета музей сталінскіх рэпрэсіяў «Перм-36», які быў створаны ў адзіным ацалелым лагеры смерці (пабудаваны ў часы сталінскіх рэпрэсіяў), зачынілі, установу пераследуюць у судовым парадку. У сакавіку прынялі рашэнне зрабіць на месцы «Перм-36» музей працаўнікоў ГУЛагу. Усе экспазіцыі, прысвечаныя рэпрэсіям ужо прыбралі.

Рэпартаж НТВ прысвечаны музею «Пермь-36»

Чытайце таксама: Сталінізацыя ўсёй краіны: палова расейцаў лічаць рэпрэсіі апраўданымі

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў