Фестываль беларускай моды «Этна Стыль – 2018» сабраў самых таленавітых і смелых дызайнераў, што працуюць з этна-матывамі.
Імпрэза пацешыла гледачоў «гістарычным» адкрыццём – з эфектным фехтаваннем мячамі ад «Шляхецкага звязу», сярэднявечнымі танцамі, прасторавым выступам гурта «PAWA»ды арт-перформансам «Дрэва жыцця». Гран-пры фэстывалю моды і мастацтва “Этна Стыль-2018” атрымала за свой далікатны, элегантны і творчы вобраз павы дызайнер Настассі Васючэнка
Арганізатары падышлі да паказаў з улікам беларускіх традыцый, таму мадэлі на подыуме часам вадзілі карагоды, гулялі ў «ручаёк» і нават імітавалі магічныя абрады.
Што ж да прызёраў фэсту, то гран-пры конкурсу «Лепшы этна вобраз» атрымала за элегантны мастацкі вобраз Настассі Васючэнка. Першае месца дасталася дызайнеру Кацярыне Кaзак, другое – Надзее Лунёвай, а трэцяе – Карыне Няхайчык ды Дар’і Хілько.
Фестываль моды і мастацтва «Этна Стыль» праводзіцца толькі раз на 2 гады, а ўладальнік гран-пры атрымлівае магчымасць рабіць касцюм для Міс Беларусь на конкурс Міс Свету.
Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu