«Місіс свету-2018» загінула ў ДТЗ на могілках


У ноч на 3 чэрвеня ў кіргізскай вёсцы Чок-Тал загінула «Місіс свету-2018» Санія Шакірава.

Санія Шакірава. Фота- missisworld.ru

Кіроўца аўтамабіля не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў агароджу могілак.

«30-гадовая пасажырка памерла ад атрыманых траўмаў на месцы», – паведамляе мясцовая паліцыя.

У 2018 годзе Санія Шакірава, маці траіх дзяцей, прадстаўляла Кыргызстан на міжнародным конкурсе прыгажосці ў В’етнаме, дзе атрымала тытул «Місіс свету».

Місіс свету – штогадовы конкурс прыгажосці для замужніх жанчын. Першы конкурс адбыўся ў 1985 годзе ў Аўстраліі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў