Мірны выйшаў у другі круг на «Australian Open»


Максім Мірны і Трэт Хʼюі выйшлі ў другі круг парнага разраду «Australian Open», перайграўшы ў трохсэтавым паядынку Аляксандра Бурага з Беларусі і Дзяніса Істоміна з Узбекістану (7: 6, 4: 6, 7: 6).

Беларуска-філіпінскі дуэт, пры ліку 6: 6 паводле геймаў, выйгралі заключны сэт на тай-брэйку – 12:10, перамогшы ў выніку 7: 6. Матч працягваўся больш за дзве гадзіны. У другім крузе парнага разраду Мірны і Хʼюі сустрэнуцца з бразільцамі Томасам Белучы і Марсела Демалінерам.

Сёння ў Мельбурне таксама адбыўся матч першага круга сярод жанчын, у якім беларуска Вольга Гаварцова разам з Чыа-Джунг Чуанг саступілі дуэту немкі Юліі Гергес і чэшкі Караліны Плішкавай з лікам – 6: 7, 4: 6. Раней Вольга Гаварцова завяршыла барацьбу і ў адзіночным разрадзе турніру «Вялікага шлему», прайграўшы ў першым раўндзе прадстаўніцы Нямеччыны Таццяне Марыі – 4: 6, 3: 6

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў