Мінюст зарэгістраваў «Гавары праўду». Караткевіч і Дзмітрыеў зладзілі прэс-канферэнцыю


Грамадскае аб’яднанне «Гавары праўду» атрымала рэгістрацыю Міністэрства інфармацыі. З гэтай нагоды лідары аб’яднання Андрэй Дзмітрыеў ды Таццяна Караткевіч праводзяць прэс-канферэнцыю, на якой знаходзіцца наш карэспандэнт.

12:20. Кароткая прэс-канферэнцыя скончаная.

«Нашыя цэлі будуць заставацца тымі ж, мы будзем адстойваць пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў», – заявіла напрыканцы Таццяна Караткевіч.

Варта яшчэ нагадаць, што «Гавары праўду» зарэгістравалі як грамадскую арганізацыю, а не як партыю. Цяпер «Гавары праўду» можа ладзіць прэс-канферэнцыі, здымаць офісы, рэгістраваць прыхільнікаў на поўных правах.

12:15. Андрэй Дзмітрыеў, лічыць што рэгістрацыя сведчыць пра працяг лібералізацыі. Раней «Гавары праўду» 6 разоў спрабавала зарэгістравацца, але атрымлівала адмовы.

12:10. «Тое, што мы змаглі зарэгістравацца, павінна стаць мабілізуючым фактарам для нашых прыхільнікаў», – заявіла Таццяна Караткевіч. Андрэй Дзмітрыеў назваў рэгістрацыю «правільным рашэннем з боку дзяржавы»:

«Гэта дае больш магчымасцяў для развіцця палітычнага дыялогу ў рэгіёнах, па дэмакратызацыі, тое, што мы рабілі ўвесь гэты час. Таксама важна бяспека нашых удзельнікаў, бо раней іх можна было прыцягнуць да адказнасці за дзейнасць ад боку незарэгістраванай арганізацыі».


Адпаведнае паведамленне, аб рэгістрацыі Рэспубліканскага даследча-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Гавары праўду», з’явілася на сайце міністэрства.

У паведамленні пералічваюцца мэты дзейнасці «Гавары праўду»:

  • садзейнічанне пабудаванню ў Беларусі сістэмы дзяржаўных адносінаў, якія забяспечваюць эфектыўнае развіццё рынкавай эканомікі ва ўмовах моцнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва;
  • аб’яднанне грамадзянаў для сумеснай даследча-асветніцкай дзейнасці ў сферы палітыкі, эканомікі, сацыяльных і гуманітарных адносінаў;
  • фармуляванне і давядзенне да дзяржаўных органаў і грамадска-палітычных інстытутаў кансалідаванага меркавання грамадзянаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары