Міньён з Менску: Народ пачынае верыць лядоўням, а не тэлевізарам


Нашыя карэспандэнты сустрэлі на адной са сталічных вуліцаў міньёна-палітолага.

«Гэта глупства, калі ўлады думаюць, што без Статкевіча народ не паднімаецца сам. Народ пачаў верыць лядоўням, а не тэлевізарам», – кажа мужчына ў касцюме міньёна.

Нагадаем, што 29 красавіка стала вядома пра тое, што апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч знаходзіцца на Акрэсціна. Яго пасадзілі на 5 содняў.

Статкевіч заклікаў беларусаў узяць удзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Акцыя была запланаваная на 14:00.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў