Мінспорту заганяе супрацоўнікаў на футбольны матч


Ізноў імітацыя з прыцягваннем адміністратыўнага рэсурсу ад беларускіх чыноўнікаў. Мінспорту загадала кіраўнікам дзяржаўных арганізацыяў, падначаленых ведамству, запэўніць яўку на матч «Дынама-Менск» – «Деры-сіці», які адбудзецца 19 ліпеня на стадыёне Дынама ў сталіцы.

Адпаведны ліст ад намесніка міністра спорту Аляксандра Бараўлі ў каментарах да артыкулу апублікаваў чытач tribuna.com.

«Улічваючы высокую грамадска-палітычную значнасць дадзенага мерапрыемства, просім запэўніць прадстаўленне заявак на квіткі для супрацоўнікаў арганізацыі (у адпаведнасці са штатнай колькасцю працаўнікоў арганізацыі колькасць квіткоў – ад 30 да 50 штук)», – гаворыцца ў лісце.

Крыніца by.tribuna.com / ship_by

Матч паміж камандамі «Дынама-Менск» і «Деры-сіці» адбудзецца заўтра на стадыёне Дынама ў Менску ў межах 1-га адборачнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА сезону-2108 а 18:00.

ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў