Мінспорту і турызму: У Беларусі становіцца папулярным унутраны турызм


Беларусам стала цікава падарожнічаць па сваёй краіне.

Кансультант аддзелу планавання і арганізацыі турыстычнай дзейнасці дэпартаменту па турызме Міністэрства спорту і турызму Марына Масташова патлумачыла новую тэндэнцыю.

На яе думку, на развіццё ўнутранага турызму паўплывалі некалькі фактараў.

Па-першае, гэта добраўпарадкаванне і рэканструкцыя гістарычных помнікаў у буйных і малых гарадах, па-другое рэклама тураператарамі адпачынку ўнутры краіны. Да таго ж паўплываў і эканамічны крызіс, мяркуе Марына Масташова.

«Турыстычныя кампаніі, якія сурʼёзна займаюцца ўязным турызмам, ва ўмовах канкурэнцыі намагаюцца прапанаваць новыя абʼекты і маршруты», – заявіла прадстаўніца Міністэрства спорту і турызму.

З больш чым 1,6 млн асобаў, якія летась спыняліся ў гатэлях краіны, больш за палову (57,2 %) – грамадзяне Беларусі.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў