Мінспорту і турызму просіць зноў дазволіць валютныя аперацыі для турфірмаў


Забарона на аплату турыстычных паслугаў валютай можа прывесці да яе адтоку з краіны.

«Міністэрства спорту і турызму працягвае сачыць за сітуацыяй у галіне валютнага рэгулявання, прытрымліваючыся пры гэтым пазіцыі захоўвання ў турыстычных кампаніяў магчымасці правядзення валютных аперацыяў з фізічнымі асобамі ў замежнай валюце да завяршэння бягучага турыстычнага сезона», – адзначаюць у міністэрстве.

Забарона на аплату турпаслугаў валютай дзейнічае з 1 сакавіка. Яна можа прывесці да адтоку валюты з краіны, мяркуюць спецыялісты, альбо знізіць попыт на паслугі беларускіх турфірмаў.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары