Мінспорту: Бязвізавы рэжым для замежнікаў трэба пашырыць да 15-20 дзён


Міністэрства спорту і турызму прапануе павялічыць бязвіз для замежнікаў да 15-20 дзён.

Пра гэта сёння заявіў журналістам кіраўнік ведамства Сяргей Кавальчук.

Беларусь развівае медычны турызм, таму тэрмін перабывання мэтазгодна павялічыць да 20 дзён, мяркуе міністр.

Ёсць прапановы па павелічэнні колькасці краінаў, грамадзяне якіх змогуць уязджаць у Беларусь без візы.

«Усе прапановы прадстаўленыя кампетэнтным органам адным пакетам. Нашая пазіцыя: больш краінаў – больш дзён», – адзначыў Сяргей Кавальчук.

Міністр не выключыў, што ўязджаць у Беларусь па бязвізу можна будзе і праз рэгіянальныя аэрапорты.

Пытанне працягнення бязвізавага рэжыму будзе абмяркоўвацца бліжэйшым часам, адзначыў Сяргей Кавальчук. Паводле яго, больш за ўсё пытанняў будзе па лініі сілавых структураў:

«Пытанне вельмі тонкае, трэба прапрацаваць вялікі аб’ём інфармацыі і нейкі механізм адпрацаваць. Але пры разумным правільным ходзе можна ўсё арганізаваць».

Амбасадар Польшчы выказаўся пра візы для беларусаў

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў