Мінсельгасхарч: Пастаўкі ў Расею растуць, але страты таксама


Прыбытак ад паставак у суседнюю краіну падае праз дэвальвацыю расейскага рубля.

Нягледзячы на павелічэнне аб’ёмаў паставак харчавання ў Расею, Беларусь губляе ў грашовым выражэнні. Такую заяву зрабіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, перадае БелТА.

Па словах Леаніда Зайца аб’ём паставак у доларавым эквіваленце падае праз дэвальвацыю расейскага рубля. Па гэтай прычыне сельгасарганізацыі ў студзені-жніўні 2014 года не далічыліся 160 мільёнаў долараў. Але пры гэтым, па словах міністра, сфармаваўся ўзровень рэнтабельнасці, які дазваляе прадпрыемствам развівацца нават пры такіх стратах.

Таксама міністр дадаў, што ў беларускіх прадпрыемстваў «няма ніякай гонкі за падняццем цэнаў».

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў