Мінпрацы можа пашырыць спіс паслуг з поўным тарыфам для «дармаедаў»


Спіс паслуг, за якія давядзецца плаціць гэтак званым дармаедам паводле поўных коштаў, імаверна, пашыраць. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч на тэлеканале «Беларусь 1».

Падчас абмеркавання новага варыянту дэкрэту, апроч камуналкі, называліся ахова здароўя, адукацыя, транспарт.

«Давайце так: паглядзім як запрацуе норма пастановы, якая прадугледжвае аплату паслуг ЖКГ, а далей будзем глядзець. Спачатку трэба пабачыць практыку. Галоўнае, каб сістэма працавала, працавала не дзеля збору грошай праз поўнае вяртанне затрат. Галоўнае – актыўнасць на рынку працы з боку насельніцтва», – заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

З траўня прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правядуць семінары ў рэгіёнах, а да снежня сфармуецца база дармаедаў, якая будзе абнаўляцца раз на квартал. Пералік цяжкіх жыццёвых сітуацыяў, якія вызваляць беспрацоўных ад аплаты камуналкі паводле поўных тарыфаў, абяцаюць скласці да чэрвеня.

Тыя, хто падпадае пад дэкрэт «Аб спрыянні занятасці насельніцтва», гарачую ваду пачнуць аплочваць цалкам з пачатку наступнага года, а газ і ацяпленне – з 1 кастрычніка 2019-га.

belsat.eu

Стужка навінаў