Мінпрацы: Беспрацоўе ў Беларусі складае 1,1 %


Начальнік упраўлення палітыкі занятасці Мінпрацы Алег Такун распавёў пра малое беспрацоўе і пра вялікую колькасць вакансіяў.

Згодна з лічбамі чыноўніка, за травень беспрацоўе ў краіне знізілася на 0,1 % і на 1 чэрвеня бягучага года склала 1,1 %.

У той жа час, паводле Алега Такуна, колькасць вакансіяў на 1 чэрвеня склала 34,8 тыс. працоўных месцаў – гэта на 34,5 % больш у параўнанні з мінулым годам, калі верыць афіцыйным лічбам.

Сёлета за студзень-травень у службы занятасці звярнуліся 99 тыс. асобаў, якія шукалі працу, 77,5 тыс. асобаў з іх былі пастаўленыя на ўлік у якасці беспрацоўных. Па стане на 1 чэрвеня ў краіне налічвалася 50,5 тыс. беспрацоўных.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў