Мінныя тральшчыкі ў цэнтры Лондану і «курыная катастрофа» ў Нідэрландах. Найлепшыя здымкі тыдня


«Белсат» сабраў самыя яркія падзеі тыдня ў фотаздымках.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Мітынг на майдане Незалежнасці ў Кіеве, прысвечаны гадавіне пратэстаў. Еўрамайдан, які на пачатку сабраў толькі пару соцень актывістаў, змусіў уцякаць у Расею Віктара Януковіча, змяніў Украіну ды геапалітычную сітуацыю ў рэгіёне. Пра тое, як заклік «папіць гарбаты» ў цэнтры сталіцы зрушыў з месца лавіну народных пратэстаў, чытайце ў матэрыяле «Гадавіна Рэвалюцыі годнасці ва Украіне».

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

Актывістка руху за правы імігрантаў Астрыд Сільва абдымае Барака Оўбаму пасля таго як той падпісаў акт аб змякчэнні іміграцыйнай палітыкі ЗША. Паводле новых правілаў у ЗША змогуць легалізавацца амаль 5 млн імігрантаў.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Вайсковыя караблі НАТО ў дзелавым раёне Лондану. Эскадра мінных тральшчыкаў пад камандаваннем літоўскага карабля «Ётвінґіс» (Jotvingis) прыбыла ў Лондан пасля завяршэння аперацыі ля берагоў Францыі. НАТО ўзмацняе захады бяспекі на сушы, у моры і паветры пасля агрэсіўных манеўраў расейскай авіяцыі ў міжнароднай паветранай прасторы. Сёлета знішчальнікі НАТО больш за 400 разоў перахоплівалі расейскія вайсковыя самалёты.

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

Экскаватар выгружае яйкі і дохлых куранятаў у кантэйнеры для ўтылізацыі на птушкагадоўчай ферме ў Нідэрландах. Тут ветэрынары выявілі заражэнне птушыным грыпам.

Сельская гаспадарка Нідэрландаў сталася адным з лакаматываў эканомікі гэтай краіны, але эксперты папярэджваюць, што шчыльнасць размяшчэння гаспадарак і вялікая канцэнтрацыя жывёліны ў адным месцы робяць жывёлагадоўлю ўразліваю на эпідэміі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў