Міністра прыродных рэсурсаў адхілілі ад працы. Чыноўніка падазраюць у падлогу


Андрэй Каўтуха на новым радовішчы нафты ў Жлобіне.
Фота: sputnik.by

Пра адхіленне Андрэя Каўтухі TUT.BY паведаміла «інфармаваная крыніца», паводле якой, адносна міністра цяпер праводзяцца следчыя дзеянні.

У сакавіку КДБ і Камітэт дзяржаўнага кантролю выявілі факты незаконнага атрымання бюджэтных сродкаў прадпрыемствам «НВЦ па геалогіі», дзе раней працаваў міністр.

Сілавікі падазравалі чыноўнікаў з Мінпрыроды і навукова-вытворчага цэнтру ў сабатажы ды зрыве дзяржаўнай праграмы па абароне флоры і фаўны Беларусі ды праграмы пошуку карысных выкапняў.

Паводле прадстаўніка Следчага камітэту Юлія Ганчарова, Галоўнае следчае ўпраўленне займаецца расследаваннем крымінальнай справы, па якой праходзіць некалькі службовых асобаў, у тым ліку, міністр Каўтуха.

Праваахоўнікі завялі крымінальную справу па 427 артыкуле Крымінальнага кодэксу Беларусі «Арганізацыя службовага падлогу» (унясенне непраўдзівых звестак у афіцыйныя дакументы).

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў