«Міністра падставілі». Байцам АТА далі ўзнагароды з выявай расейскага танка і расейскай вінтоўкі


Міністэрства абароны Украіны ўзнагародзіла ўдзельнікаў Антытэрарыстычнай аперацыі памятнымі знакамі, на якіх адлюстраваныя расейскі танк і фігура з вінтоўкай.

Пра гэта паведаміў кіраўнік валанцёрскага аб’яднання «Народны тыл» Раман Сініцын на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», інфармуе korrespondent.net.

«Намеснік міністра абароны Гусеў Юрый Веніямінавіч узнагародзіў байцоў у зоне АТА »памятнымі знакамі«, на якіх жаўнеры адразу пазналі расейскі баявы танк Т-90 «Уладзімір» і постаць з расейскай вінтоўкай ВВС «Вінтарэз», – паведаміў валанцёр.

Ён падкрэсліў, што ні танк Т-90, ні вінтоўка «Вінтарэз» не знаходзяцца на ўзбраенні ўкраінскай арміі.

«Жаўнеры з зоны АТА просяць перадаць паважанаму намесніку міністра, што яны ягоны жарт з гэтым значком ацанілі, і просяць апублікаваць фота, каб пасмяяліся і іншыя», – дадаў Сініцын.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”52920″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Актывіст Аляксей Ліпірыды паведаміў, што намеснік міністра абароны Юрый Гусеў перапыніў паездку па перадавых пазіцыях украінскіх войскаў калі даведаўся, што на памятных знаках намаляваныя расейскія акупанты і паабяцаў у найбліжэйшы час узнагародзіць байцоў нармальнымі ўзнагародамі, падае gordonua.com.[/vc_column_text][vc_single_image image=”52911″ img_size=”large”][vc_column_text]Расейскі танк Т-90. Фота facebook.com/romabra[/vc_column_text][vc_column_text]

«Узнагароджанні адбываліся прама на пазіцыях, у снезе і слаце… І вось, перасоўваючыся з аднаго месца ў іншае, мы і прачыталі ў «Фэйсбуку»… Паводле спецыялістаў, на памятным знаку намаляваны расейскі танк і расейская вінтоўка! Паспрабуйце ўявіць нашыя пачуцці», – адзначыў Аляксей Ліпірыды, які на валанцёрскіх асновах выконвае абавязкі кіраўніка каардынацыйнага штабу па ліквідацыі праблем з выплатамі ўдзельнікам баявых дзеянняў пры Міністэрстве абароны.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”52930″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота facebook.com/romabra[/vc_column_text][vc_column_text]Актывіст распавёў, што Гусеў «у засмучаных пачуццях» адмяніў наступныя ўзнагароджання і вяртаецца ў Кіеў.

«Відавочна, што адбылася жорсткая падстава міністра абароны, бо гэтая ўзнагарода – памятны знак міністра. Я ператэлефанаваў камбрыгу і сказаў, што мы не прыедзем, патлумачыўшы сітуацыю. Але папрасіў усё роўна даслаць мне спісы тых, каго збіраліся ўзнагародзіць», – сказаў Ліпірыды.

МЯ, паводле korrespondent.net, gordonua.com

Стужка навінаў