Міністр ЖКГ патлумачыў падаражэнне жыровак і паабяцаў у сакавіку пераразлік


У падаражэнні «камуналкі» вінаватыя халоднае надворʼе, памылкі і беспадстаўнае павышэнне коштаў, мяркуе кіраўнік Міністэрства ЖКГ.

«Па ўсіх фактах, дзе будзе выяўленае неправільнае ўжыванне тарыфаў, па ўсіх фактах пераналічэння будуць зробленыя перарзлікі. У сакавіцкай жыроўцы людзі пабачаць гэтыя пераразлікі», – заявіў міністр Аляксандр Церахаў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

На ягоную думку, павышэнне цэнаў паслугаў ЖКГ ў студзені адбылося з некалькіх прычынаў. Па-першае, студзень быў на 9 градусаў халадзейшы за снежань, што адбілася на колькасці ўжытай цеплавой энергіі. Да таго ж Церахаў кажа пра выпадкі беспадстаўнага павышэння коштаў паслугаў і пра тэхнічныя памылкі, якія «будуць выпраўленыя».

У сваю чаргу старшыня Дзяржкантрою Леанід Анфімаў мяркуе, што ў сітуацыі з камунальнымі тарыфамі ў Міністэрстве ЖКГ і ў камунальных службах спрацавалі «механічна», спусціўшы тарыфы на ўзровень абласцей, раёнаў, юрыдычных асобаў, што прадʼяўляюць рахункі да аплаты.

«А там на месцах пачалася чахарда, многія тарыфы былі сфармаваныя не разліковым метадам, а «са столі» – хто як захацеў», – адзначыў у эфіры «Беларусь 1» Анфімаў.

НМ, belsat.eu, на фотаздымку Аляксандр Церахаў (фота БелТА)

Глядзі таксама
Каментары