Міністр замежных справаў Літвы: «Цяжка супрацоўнічаць з Расеяй»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVnZWVEJUcV9IQWslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]2 снежня падчас брусельскага саміту Паўночна-Атлантычны альянс запрасіў у свой клуб Чарнагорыю – дзеля «агульнае бяспекі». Гэтая краіна стане 29-м чальцом вайсковага звязу. Пра пашырэнне НАТА і галоўныя сусветныя пагрозы міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкавічус разважае ў эксклюзіўным інтэрв’ю «Белсату».

Што сёння пагражае еўрапейскай і сусветнай бяспецы ў першую чаргу?

Па-першае, пытанне тэрарызму. Па-другое, пытанне міграцыі, які мае натуральны аспект пагрозы бяспецы. Па-трэцяе, канфлікт на Поўдні, у Сірыі.

Расея два месяцы таму ўвайшла ў Сірыю. Як вы пракаментуеце словы генеральнага сакратара НАТА Енса Стольтэнбэрга пра тое, што «ўжо прыйшоў час заахвоціць расейскае кіраўніцтва атакаваць нарэшце цэлі Ісламскай дзяржавы»?

Расея вядзе барацьбу з ісламістамі толькі на словах. Цяжка супрацоўнічаць з Расеяй, калі 80 % яе цэляў не маюць нічога агульнага з Ісламскай дзяржавай. Няма ніякай мовы аб супрацоўніцтве – мы можам толькі каардынаваць некаторыя дзеянні.

Партнёрства з Расеяй па пытанні Сірыі ў нас няма, як і няма партнёрства па пытанні Украіны. У стасунках з Расеяй мы абапіраемся на рэальнасць, а не на іхныя заявы і намеры.

Ці можа НАТА выкарыстаць свае вайсковыя часткі для вырашэння праблемы міграцыі – напрыклад, для барацьбы з кантрабандыстамі?

Наўрад ці наўпрост. Магчыма, ускосна.

Як вы пракаментуеце ўваход Чарнагорыі ў НАТА?

Артыкул №10 Вашынгтонскай дамовы – усцяж актуальны. Дзверы ў НАТА – адкрытыя. Хаця некаторыя краіны спрабуюць у гэтыя адчыненыя дзверы патрапіць на працягу дзесяці гадоў, стаць сябрам альянсу – рэальна. Дастаткова выканаць усе неабходныя крытэрыі. Працэс уваходу ў НАТА – празрысты.

Ці стане НАТА мацней пасля далучэння Чарнагорыі да альянсу?

Магу сказаць, што не стане больш слабым.

Размаўляў Алесь Сіліч, «Белсат»

Стужка навінаў