Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей абмеркаваў з прадстаўніком ЗША вайсковую супрацу


Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей знаходзіцца з візітам у Нью-Ёрку.

У межах свайго візіту ў ЗША Уладзімір Макей узяў удзел ва ўрачыстым адкрыцці агульнай дыскусіі «Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця: усеагульныя намаганні па пераўтварэнні нашага свету» 71-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Абʼяднаных Нацый.

У межах удзелу ў сесіі ГА ААН Уладзімір Макей правёў таксама шэраг двухбаковых сустрэч, паведамляе інтэрнэт-старонка Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

Уладзімір Макей абмеркаваў з намеснікам памочніка міністра абароны ЗША Майклам Карпентэрам пытанні арганізацыі ўзаемадзеяння Беларусі і ЗША ў вайсковай сферы, а таксама наладжвання наўпроставага дыялогу паміж вайсковымі ведамствамі дзвюх краінаў ва ўмовах нарастання напружанасці ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.

Глядзіце яшчэ >>> Лукашэнка дзяржсакратару Саюзнай дзяржавы: Я не пацярплю ціску, беларусы таксама

МЯ, паводле mfa.gov.by

Стужка навінаў