Міністр замежных справаў Літвы: Захад прайграе Расеі ў інфармацыйнай вайне


Такую думку Лінас Лінкявічус агучыў падчас візіту ў ЗША.

Вельмі хуткае і безумоўнае вяртанне да дыялогу з Масквой небяспечна і дазволіць Расеі не выконваць абавязкі. Такую заяву зрабіў міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінявічус, які зараз знаходзіцца ў ЗША.

«Раздаюцца заклікі аб «перазагрузцы» адносінаў Расеі з Захадам. «Перазагрузка» павінна пачынацца са знішчэння запісаў аб парушэннях і са старой «аперацыйнай сістэмай». Трэба засвоіць урокі 2008 года пасля вайны ў Грузіі, калі да дыялогу вярнуліся вельмі хутка, калі абяцанні Расеі заставаліся нявыкананымі», – перадае словы Лінкявічуса delfi.lt.

Паводле міністра, пасля таго, як Расея ўзмацніла інфармацыйныя дзеянні, стала відавочна, што Захад адстае з рэакцыяй і, на жаль, прайграе ў гэтай вайне.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў