Міністр унутраных справаў: Ва Украіне большая частка беларусаў ваюе на баку ЛНР і ДНР


На фота 23-гадовы Сяргей, які ваюе за ДНР

«На сёння па нашых 28 матэрыялах, якія мы накіроўвалі ў Следчы камітэт раней, праходзіць каля 130 асобаў. У асноўным гэта людзі з рэгіёнаў. Большасць з іх ваюе на баку ЛНР – ДНР, прапорцыя адзін да трох», – заявіў кіраўнік беларускага МУС падчас прэс-канферэнцыі 5 красавіка.

Глядзіце таксама >>> Добраахвотнік Зубр: Чым больш на нас будуць ціснуць, тым больш гэта нам на руку

Ігар Шуневіч нагадаў, што МУС «адпрацуе» ўсіх, хто «прымае ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны», незалежна ад таго, на чыім баку яны ваююць, паведамляе nn.by са спасылкаю на belapan.by.

Варта адзначыць, што ўлады Беларусі канчаткова вызначыліся адносна беларускіх добраахвотнікаў. Грамадзянаў, якія ваююць у чужой краіне за ідэю, на радзіме будуць саджаць.

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліў адпаведны законапраект. Гаворка пра дапаўненні ў Крымінальны кодэкс Беларусі. Заканадаўства прадугледжвала адказнасць толькі для наймітаў, то бок тых, хто ваюе выключна з карыслівай зацікаўленасці. І гэта не дазваляла прыцягнуць да адказнасці грамадзянаў, якія бяруць удзел ува ўзброеных канфліктах з ідэйных ды іншых перакананняў. Урад выдалў гэты прабел.

ЮВ, belsat.eu паводле nn.by

Стужка навінаў