Міністр унутраных справаў Украіны: Ёсць усе шанцы раскрыць забойства Шарамета


Пра гэта на тэлеканале «1+1» увечары 4 верасня паведаміў міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў. Пра падрабязнасці расследавання кіраўнік украінскага МУС распавядаць адмовіўся. Авакаў дадаў, што відэа са зламыснікамі, якое трапіла ў інтэрнэт, нашкодзіла следству.

Паводле Авакава, расследаваннем гэтага злачынства займаюцца дзве вялікія брыгады следчых.

Беларускага журналіста Паўла Шарамета забілі ва ўкраінскай сталіцы 20 чэрвеня. Аўтамабіль, у якім ён ехаў, быў падарваны самаробным выбуховым прыстасаваннем.

Генпракурор Украіны Юрый Луцэнка мяркуе, што забойства звязанае з прафесійнаю дзейнасцю журналіста.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў