Арсен Авакаў даў украінскім ахоўным фірмам 24 гадзіны на раззбраенне


Міністр унутраных справаў папярэдзіў Каламойскага, Ахметава і іншых алігархаў, што іх ахоўнікі не будуць хадзіць па вуліцах з агнястрэльнай зброяй.

«На вуліцах гарадоў не будуць бадзяцца асабістыя ахоўныя групы бізнесменаў і палітыкаў – з агнястрэльнай зброяй. Гэта тычацца ўсіх і квазі-«патрыётаў» і рэальных патрыётаў, і буйных бізнесменаў і алігархаў. І персанальна – Каламойскага, Пінчука, Ахметава, Ерэмеева, Суркіса, Грыгарышына і іншых. Хочаце мець ахову для вашага бізнесу з агнястрэльнай зброяй? – жорстка паводле закону – прыцягвайце міліцэйскую Дзяржаўную службу аховы. Іншае – будзе спыняцца», – напісаў у Facebook міністр.

Арсен Авакаў даў 24 гадзіны на тое, каб прыватныя ахоўныя фірмы прывялі сваю дзейнасць у адпаведнасць з законам. Нашэнне агнястрэльнай зброі дазволенае толькі для супрацоўнікаў дзяржаўных сілавых структураў, падкрэсліў ён.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў