Міністр Шуневіч узнагародзіў віцебскага міліцыянта, які выратаваў школьніка


Працаўнік Дэпартаменту аховы Сяргей Баталка атрымаў узнагародны корцік з рук кіраўніка МУС.

Такім чынам міліцыянт быў адзначаны за свой геройскі ўчынак у пачатку сакавіка. Паводле віцебскага УУС, Сяргей Баталка «перадухіліў наезд на школьніка». Відэакамера ў аўце сведкі запісала інцыдэнт, пасля гэты відэазапіс зʼявіўся на афіцыйным youtube-канале МУС.

На запісе бачна, як хлопец пераходзіць дарогу па зебры, услед за ім ідзе мужчына ў форме (прапаршчык Баталка), які, заўважыўшы аўтамабіль, што ідзе на абгон па левай паласе, цягне школьніка за шкірку ў кірунку руху аўтамабіля і прымае ўдар на сябе.

Прапануем вашай увазе выданне «Людскіх справаў», прысвечанае працы беларускіх міліцыянтаў.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Twitter МУС Беларусі

Стужка навінаў