Міністр культуры «ЛНР» патрабуе расстраляць украінскую пісьменніцу


Міністр культуры «ЛНР» патрабуе расстраляць украінскую пісьменніцу. Ірына Філатава звярнулася ў суд Луганску з просьбай «судзіць Ірыну Карпу па законах ваеннага часу».

Прычынай звароту ў суд стаў мульцік «Ватніца-мутант», аўтарам якога з’яўляецца ўкраінская пісьменніца Ірына Карпа.

Паводле міністра культуры «ЛНР» мульцік мае абразлівы характар. Пасля яго прагляду ў Ірына Філатава «пагоршыўся сон і самачуцце», – піша міністр самаабвешчанай рэспублікі ў сваёй заяве ў суд, апублікаванай на старонцы інфармацыйнага парталу «Луганскі радар».

Сёлета міністр культуры «ЛНР» праславілася сваймі аголенымі фотаздымкамі, на якіх яна ў бялізне і з бутэлькай алкаголю пазуе на вуліцах роднага Луганску.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары