Міністр культуры Літвы пра беларускі балет «Вітаўт» у Вільні: гэта правакацыя і дэманстрацыя «мяккай сілы»


У студзені 2018 года Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета Беларусі плануе паказаць у Вільні балет «Вітаўт».

У анонсе гэтай падзеі падкрэслівалася, што балет прымеркаваны да стогадовага юбілею незалежнасці Літвы, паведамляе выданне.

Міністр культуры Літвы Ліяна Руакітэ-Ёнсан мяркуе, што гэта дэманстрацыя «мяккай сілы» і правакацыя.

«Адназначна негатыўна ацэньваю спробу арганізатараў выступу далучыцца да мерапрыемстваў стагоддзя аднаўлення дзяржавы. Звяртаю ўвагу, што гэты выступ ніяк не звязаны з праграмай стагоддзя аднаўлення Літоўскай дзяржавы, больш за тое, не атрымлівае ніякага фінансавання ад міністэрства культуры», – заявіла міністарка.

«На маю думку, з улікам намаганняў нашых усходніх суседзяў выкарыстоўваць культуру і мастацтва ў якасці інструментаў “мяккай сілы”, арганізацыю такіх мерапрыемстваў напярэдадні 16 лютага [Дзень аднаўлення літоўскай дзяржаўнасці – заўв. Belsat.eu] трэба разглядаць як правакацыю», – падкрэсліла Руакітэ-Ёнсан.

На сайце, праз які вядзецца продаж білетаў, тэкст пра сувязь паказу з юбілеем літоўскай незалежнасці ўжо выдалены.

Балет «Вітаўт» быў пастаўлены ў 2013 годзе. Аляксандр Лукашэнка адзначыў балет прэміяй «За духоўнае адраджэнне».

«Літоўскія гісторыкі мяркуюць, што беларусы прысвойваюць сабе князёў ВКЛ у якасці герояў беларускага народу», піша ru.delfi.lt.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары