Міністр інфармацыі Чачэніі: на відэа з Касьянавым быў не прыцэл, а перыскоп


«Асабіста я лічу, што гэта наагул паўжартаўлівае відэа было. Там нічога страшнага – ніякага прыцэла там не было. Гэта быў перыскоп. Я думаю, што не трэба перакручваць», – сказаў Джамбулат Умараў у размове з tvrain.ru.

Перыскоп – гэта аптычны прыбор для назірання з падводнай лодкі альбо сховішча, які ўжываецца для таго, каб асоба, якая назірае, заставалася незаўважанай.

Увечары 31 студзені Рамзан Кадыраў апублікаваў у сваім інстаграме відэа з накладзены фільтрам у выглядзе прыцэлу, у якім апынуліся лідар Парнасу Міхаіл Касьянаў і сустаршыня партыі Уладзімір Кара-Мурза.

Ролік быў падпісаны: «Касьянаў прыехаў у Страсбург за грашыма для расейскай апазіцыі. Хто не зразумеў, той зразумее».

Касьянаў назваў відэа падбухторваннем да забойства і паабяцаў звярнуцца ў паліцыю. Увечары 1 лютага сервіс з-за шматлікіх скаргаў выдаліў відэазапіс, пасля чаго Кадыраў абвінаваціў кіраўніцтва Instagram у цэнзуры.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў