Міністр гандлю: Усплёску цэнаў не будзе

video

Кіраўнік Мінгандлю Уладзімір Калтовіч не заўважыў, як у студзені падаражэлі прадукты.

У эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» ён заявіў, што ў Беларусі не варта чакаць усплёску цэнаў.

«Мы вельмі доўга ішлі да той сістэмы, якай сёння існуе, паступова, выверана прымаючы рашэнні па лібералізацыі цэнаўтварэння. Са студзеня цэны не рэгулююцца ні ў вытворцы, ні ў прадаўца», – заявіў міністр.

На яго думку, у студзені цэны на прамысловыя і харчовыя тавары выраслі нязначна. «Ўсплёску цэнаў не варта чакаць».

Разам з тым, па назіраннях «Белсату» у студзені некаторыя прадукты падаражэлі ажно на 50 %. Гэта калі глядзець сапраўдныя кошты ў менскіх крамах, а не афіцыйную статыстыку. Больш – у нашым відэасюжэце.

https://www.youtube.com/watch?v=rQyTMrKGrg0

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары