Міністр энергетыкі: «Сёння пералічваем». Беларусь абяцае вярнуць доўг за расейскі газ


Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык.

«Сёння пералічваем», – сказаў ён.

Менск з пачатку года спрабаваў дабіцца зніжэння цаны на расейскі газ з $ 132 да $ 73 за 1 тысячу кубаметраў. Паводле Патупчыка, сума недаплаты за пастаўлены ў Беларусь расейскі газ складае $ 281 млн.



У трэцім квартале 2016-га праз запазычанасць расейскі бок скараціў пастаўкі нафты з 5,3 млн тон да 3,5 млн. Пазней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што нафтагазавая спрэчка паміж Расеяй і Беларуссю ўрэгуляваная.

ЮВ, belsat.eu, паводле vedomosti.ru

Стужка навінаў