Міністр эканомікі Зіноўскі распавёў, як праваахоўнікі павінны кантраляваць бізнесоўцаў


Уладзімір Зіноўскі, фота БелТА

Праваахоўнікі і кантралёры нацэлены перш за ўсё на прафілактыку правапарушэнняў сярод прадпрымальнікаў, заявіў сёння міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі.

«Судовая сістэма, МУС, КДК настроеныя не на тое, каб, як гаворыцца, біць па хвастах, а на тое, каб апярэдзіць парушэнне, каб яно не магло быць здзейснена», – цытуе словы Зіноўскага БелТА.

Задача органаў кіравання, пачынаючы ад раённага звяна, – весці сярод прадпрымальнікаў тлумачальную працу, дадаў міністр.

Паводле слоў Зіноўскага, далейшыя крокі па развіцці прадпрымальніцтва цяпер абмяркоўваюцца з бізнес-саюзамі.

Дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва быў прыняты сёння да ведама Палатай прадстаўнікоў. Новы дакумент прадугледжвае змяненне некаторых механізмаў узаемадзеяння дзяржорганаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшанне службовых асобаў у працу суб’ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу.

Пры гэтым захоўваецца «мінімальна неабходны» ўзровень кантролю з боку дзяржавы.

КА, belsat.eu

 

 

 

 

 

 

Глядзі таксама
Каментары