Міністр эканомікі: цэны не будуць расці без пэўнай неабходнасці


Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў, што кошты на прадукты расці не будуць.

«Мы для сябе планку паставілі, што цэны не будуць расці без пэўнай неабходнасці, таму што павінна быць канкурэнцыя на рынку. Мы вельмі за гэтым назіраем. У нас Міністэрства антыманапольнага развіцця і гандлю працуе ў плане цэнаўтварэння. Даецца жорсткая ацэнка, калі раптам нехта парушае антыманапольнае заканадаўства », – падкрэсліў міністр.

Паводле яго слоў, у Беларусі ў бягучым годзе плануецца сабраць добры ўраджай.

«Прадукты будуць у тым дыяпазоне коштаў, у якім ён ужо склаўся», – дадаў кіраўнік Мінэканомікі, паведамляе БелТА.

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў