Міністр эканомікі: «Мы кажам «крызіс, крызіс», але ж еўрапейская супольнасць развіваецца, там расце ВУП»


Уладзімір Зіноўскі мяркуе, што ў Беларусі ёсць унутраныя рэзервы для развіцця эканомікі. Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканалу ОНТ.

«Мы кажам «крызіс, крызіс», але ж еўрапейская супольнасць развіваецца, там расце ВУП. Іншая справа, што санкцыі ў дачыненні да Расеі адбіваюцца на эканоміцы нашай краіны. Але мы бачым, што ёсць рэзервы, дзе мы можам вельмі сурʼёзна паправіць становішча, каб развівалася эканоміка», – цытуе Уладзіміра Зіноўскага belta.by.

Паводле міністра, праблемы ў эканоміцы ёсць, але «гэтыя праблемы мы можам пераадолець».

«Галоўнае, каб працавалі прадпрыемствы і людзі атрымлівалі нармальны заробак. Мы развіваемся, як і іншыя краіны. Гэта паступальны рух наперад прывядзе да поспеху», – упэўнены кіраўнік ведамства.

Глядзіце таксама >>> 25 год «працоўнай» Плошчы: ці будзе паўтор?

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў