Міністр адукацыі Швецыі падала ў адстаўку пасля язды нападпітку


Наймаладзейшая шведская міністр баснійскага паходжання села за стырно пасля двух келіхаў віна.

29-гадовая Аіда Хаджыяліч, міністр сярэдняй і дарослай адукацыі, прызналася, што яе спыніла паліцыя ў Мальмё на поўдні краіны, каб зрабіць тэст на алкаголь. Ён паказаў 0,2 праміле алкаголю ў крыві – узровень, за якім кіраванне аўтам недапушчальнае.

У размове са Шведскім радыё міністр прызналася, што перад гэтым выпіла за абедам келіх шампанскага і келіх чырвонага віна.

«Гэта – найвялікшая памылка майго жыцця. Я павінная за яе адказаць. А заяўляю пра жаданне пакінуць свой пост», – эмацыйна абвесціла Хаджыяліч на спешна скліканай прэсавай-канферэнцыі ў Стакгольме.

«Я разумею, што многія людзі расчараваныя ўва мне. І я злуюся на сябе, і глыбока шкадую пра гэта», цытуе маладую палітык The Local.

Аіда Хаджыяліч нарадзілася ў Босніі і эмігравала ў Швецыю ўва ўзросце пяці гадоў разам з бацькамі, якія бяжалі ад вайны на Балканах.

Яна брала ўдзел у моладзевым руху сацыял-дэмакратаў у сярэдняй школе, а ўва ўзросце 23-х гадоў была абраная чальцом муніцыпальнай рады.

У 2014-м, калі ёй было 27 гадоў, яна стала наймаладзейшым міністрам ўраду ў гісторыі Швецыі.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў