Міністр адукацыі хоча спаганяць грошы за адмову прыняць на працу выпускнікоў


Неабходна ўзняць пытанне адказнасці арганізацыяў, якія замаўляюць навучанне кадраў на бюджэтнай аснове. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас калегіі ўпраўлення адукацыі Берасцейскага аблвыканкаму.

Паводле міністра, калі арганізацыя накіравала абітурыента атрымліваць адукацыю за кошт бюджэту, а пасля выпуску з ВНУ, не бярэ яго на працу – з альма-матэр трэба спагнаць кошт навучання.

«Нонсэнс атрымліваецца! Калі студэнт ВНУ або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы не паедзе працаваць па размеркаванні, з яго спаганяюць грошы. А калі працадаўца замовіў падрыхтоўку гэтых кадраў за дзяржбюджэт, а потым адмаўляецца ад яго – ён не нясе ніякай адказнасці. Паводле майго разумення, тады вярні гэтыя грошы ў бюджэт, калі гэтыя кадры табе не патрэбныя», – цытуе Ігара Карпенку прэс-служба Мінадукацыі.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары