Міністр абароны Польшчы: Расея праводзіць вучэнні так, каб мець магчымасць адразу перайсці да баявых дзеянняў


Антоні Мацерэвіч распавёў, як ацэньвае вучэнні «Запад-2017».

«Гэта насамрэч самыя вялікія вучэнні на працягу многіх гадоў. Не ведаю, ці не самыя вялікія ўвогуле, якія Расея ажыццяўла на нашым усходнім флангу, маючы вельмі наступальны, агрэсіўны характар ​​і падрыхтаваныя такім чынам, каб мець магчымасць адразу перайсці да баявых дзеянняў», – сказаў ён у інтэрвʼю TV Resublika.

«Я не думаю, што да чагосьці такога можа дайсці, нічога на гэта не ўказвае, але такая структура ў гэтых дзеянняў», – дадаў міністр.

Мініст абароны Польшчы звярнуў увагу на тое, што падчас вучэнняў Расея мае намер адпрацаваць ужываньне ядравай зброі.

«Я хацеў бы адзначыць, што гэтыя манеўры не скончацца заўтра (20 верасня – заўвага belsat.eu), але будуць працягвацца з адпрацоўкай ужывання ядравай зброі, што не было ўключана ў праграму вучэнняў», – заявіў ён.

На думку Мацерэвіча, Расея хоча аказаць псіхалагічны ціск і запалохаць заходнія эліты. Ён адзначыў, што ў бліжэйшы час у Нямеччыне пройдуць парламенцкія выбары.

«Нямеччына на працягу многіх дзесяцігоддзяў зʼяўляюцца галоўным абʼектам расейскага ціску, бо атрымліваючы адабрэнне Нямеччыны дэ-факта змяняе ўсю еўрапейскую структуру», – сказаў ён.

Беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2017» праходзяць на тэрыторыі Беларусі і Расеі з 14 па 20 верасня. Да 30 верасня расейскія войскі павінны пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Усё, што варта ведаць пра вучэнні «Захад-2017» можна знайсці тут.

Мапа вучэнняў

ДР belsat.eu

Стужка навінаў