Міністр абароны: Павелічэнне сілаў НАТО ля межаў Беларусі разглядаем як выклік


Андрэй Раўкоў выступіў на канферэнцыі па міжнароднай бяспецы ў Маскве.

«Мушу адзначыць фармаванне выклікаў вайсковай бяспецы дзяржавам у Еўрапейскім рэгіёне. Аб’ектыўна толькі так можна ацэньваць нарошчванне прысутнасці груповак войскаў са складу НАТО побач з межамі Беларусі. Гэта прымушае нас даваць адназначную адзнаку працэсам, якая адлюстроўвае рост узроўню вайсковай небяспекі», – заявіў Андрэй Раўкоў.

Міністр мяркуе, што не спрыяе росту даверу і павелічэнне колькасці вайсковых вучэнняў побач з беларускімі межамі.

Андрэй Раўкоў кажа, што насцярожвае і прынцыповая адмова еўраатлантычных краінаў ад супрацы ў ініцыятывах, якія прапануюцца ў галіне стварэння сумесных сістэмаў супрацьракетнай абароны. Размяшчэнне ў еўрапейскіх дзяржавах амерыканскай сістэмы СРА, верагодна, закладзе падставы для парушэнне ракетна-ядравага балансу, што склаўся ў свеце, мяркуе міністр.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў