Міністр абароны Нямеччыны хоча запрасіць у Бундэсвэр замежнікаў


Міністр абароны Нямеччыны Урзуля фон дэр Ляен хоча зрабіць службу ў нямецкім войску больш прывабнай.

У дадатак да новых карʼерных магчымасцяў служба ў Бундэсверы можа стаць даступнай для замежнікаў-грамадзянаў краінаў ЕЗ.

За 61 год існавання Бундэсвэру ягонымі жаўнерамі маглі быць толькі грамадзяне Нямеччыны.

Урзуля фон дэр Ляен адзначыла, што для службы важная ні нацыянальнасць, ні пашпарт, а прыняцце прысягі.

Фрау бундэсвэр. Інтэрв’ю з жанчынай-вайскоўцам з Нямеччыны

У той жа час Саюз Бундэсвэру – найбуйнейшая арганізацыя, што прадстаўляе інтарэсы жаўнераў – супраць прыняцця ў войска замежнікаў. На думку арганізацыі, стварэнне для замежнікаў магчымасці служыць у нямецкім войску будзе супярэчыць узаемным давяральным адносінам паміж дзяржавай і жаўнерамі.

Глядзіце таксама >>> Як Расея рэпетуе ў Беларусі напад на Украіну?

НМ, belsat.eu, паводле «Handelsblatt»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары