Міністр абароны Літвы пра «Захад-2017»: гэта сімуляцыя наступальнага характару супраць НАТО


Міністр абароны Літвы Раймундас Каробліс выказаўся пра вайсковыя вучэнні Расеі ды Беларусі.

Паводле кіраўніка Міністэрства абароны суседняй краіны, самай вялікай праблемай з’яўляецца тое, што вучэнні сапраўды маштабныя, пры гэтым маюць «слабую празрыстасць».

«Мякка кажучы, непрыемна, сімулююцца атакі супраць так званых краінаў высокага патэнцыялу, а гэта альянс НАТО», – адзначыў Каробліс у эфіры тэлебачання «LRT».

Пісьменнік Уладзімір Арлоў пра «гульні з Расеяй»

Ён мяркуе, што падчас вучэнняў сімулююцца наступальныя дзеянні супраць Польшчы і краінаў Балтыі:

«Гэта не абаронная (сімуляцыя), гэта, відаць, сімуляцыя наступальнага характару супраць НАТО, канкрэтна – і супраць краінаў Балтыі, і, відаць, Польшчы. Гэта звесткі выведкі – і нашай, і саюзнікаў».

Літоўская выведка мяркуе, што ўдзел в вучэннях «Захад-2017», што адбудуцца ў Беларусі 14-20 верасня, могуць узяць больш за 13 тысяч жаўнераў, пра якіх заяўляюць у Міністэрстве абароны Беларусі. «Цалкам верагодна, што ў сцэнары вучэнняў будзе прадугледжаны ўзброены канфлікт з НАТО», сцвярджаюць у літоўскіх службах выведкі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Ru.delfi.lt

Стужка навінаў