Міністр абароны Латвіі: Калі спатрэбіцца, мы прыстрэлім «зялёных чалавечкаў»


У латвійскім мінабароны не выключаюць правакацыі з боку Расеі

Калі ў Латвіі з’явяцца «зялёныя чалавечкі» са зброяй у руках, як гэта было ў Крыме, то яны будуць знішчаныя. Пра гэта заявіў латвійскі міністр абароны Раймандс Веёніс.

«Калі будзе патрэбна, мы гэтых «зялёных чалавечкаў» прыстрэлім. Але пакуль яны паводзяць сябе мірна, з імі павінны спраўляцца Паліцыя бяспекі і Дзяржпаліцыя», – адзначыў Раймандс Веёніс.

Чыноўнік выказаўся і наконт нядаўняга магчымага выкрадання супрацоўніка Паліцыі бяспекі Эстоніі. На думку Раймандса Веёніса, гэта правакацыя расейскага боку, які такім чынам паказвае, што «гатовы дзейнічаць рознымі спосабамі». Міністр не выключае такія правакацыі і ў стасунку да Латвіі, якая ў наступным годзе прыме прэзідэнцтва ў ЕС.

Таксама міністра здзівіла нядаўняе выказванне мэра Рыгі, які заявіў, што «Уладзімір Пуцін лепшы прэзідэнт з пункту гледжання інтарэсаў Латвіі». Раймандсу Веёнісу падаецца смешным, што Ушакоў паехаў у Маскву ўмольваць, каб у краме «Рыжскі дворык» пакінулі тавары, якія і так не падвержаныя санкцыям.

Фота: news.mail.ru

ЗК, belsat.eu, паводле delfi.lv

Стужка навінаў