Міністр абароны распавёў, колькі расейскіх салдат прыбудзе ў Беларусь на вучэнні «Захад-2017»


Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў заявіў, што вучэнні «Захад-2017» не накіраваныя супраць трэціх краін.

«Што тычацца вучэння «Захад-2017», то яшчэ раз падкрэслю – яно планавае і не накіравана супраць трэціх краін, мае абарончую накіраванасць і служыць умацаванню міру і бяспекі, што цалкам адпавядае нацыянальным інтарэсам і Беларусі, і Расеі», – падкрэсліў Раўкоў у інтэрвʼю ТАСС.

Паводле яго слоў, да ўдзелу ў вучэнні плануецца прыцягнуць да 12 700 вайскоўцаў.

«На тэрыторыі нашай краіны – каля 10 200 вайскоўцаў, у тым ліку каля 7200 ад Узброеных сіл Беларусі і каля 3000 – ад Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі. Усяго ў вучэнні будзе задзейнічана да 680 адзінак баявой тэхнікі», – паведаміў міністр абароны.

Раўкоў адзначыў, што вучэнні будуць разгорнутыя на шасці палігонах: Лепельскі, Барысаўскі, Лосвіда, Асіповіцкі, палігонах ВПС і войскаў СПА Ружанскі і Даманаўскі, а таксама на адным участку мясцовасці на тэрыторыі паблізу населенага пункта Дрэтунь.

«Што тычацца маштабу вучэнняў, то гэта самае буйное мерапрыемства сумеснай аператыўнай падрыхтоўкі ўзброеных сіл дзвюх краін», – заявіў ён.

Сумесныя расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» мусяць прайсці з 14 па 20 верасня на тэрыторыі Беларусі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў